Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лютага 2018, 16:19

Нацбанк прагназуе далейшы рост колькасці банкаўскіх картак у Беларусі

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацбанк прагназуе далейшы рост колькасці банкаўскіх картак у Беларусі, паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення электронных плацежных інструментаў Нацыянальнага банка Вольга Антановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З майго пункту гледжання рост картак будзе, у першую чаргу за кошт крэдытных картак і картак растэрміноўкі, хоць у цэлым мы ўжо дасягнулі насычэння рынку карткамі. Магчыма, дэбетовыя карткі будуць замяняцца крэдытнымі. Думаю, магчымы рост каля 10 працэнтаў", - растлумачыла яна.

Таксама Вольга Антановіч расказала, што ў краіне прадоўжыць развівацца сетка плацежных тэрміналаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу. "Колькасць банкаматаў будзе заставацца на былым узроўні, а колькасць інфакіёскаў будзе змяншацца. Цяпер ёсць такая тэндэнцыя, таму што людзі, якія раней выкарыстоўвалі інфакіёскі для аплаты паслуг, напрыклад ЖКП, выкарыстоўваюць каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання", - адзначыла яна.

Прадстаўнік Нацбанка паведаміла, што ў Беларусі ў 2017 годзе паказчык па долі безнаяўнага грашовага абароту ў рознічным тавараабароце склаў 35,4 працэнта (у 2016 годзе гэты паказчык складаў 30 працэнтаў).

Паводле даных на 1 студзеня 2018 года, колькасць выпушчаных у абарачэнне картак практычна дасягнула 13,9 млн адзінак, з іх картак БЕЛКАРТ - 4,8 млн адзінак (34,7 працэнта ад агульнай колькасці), Visa - 4,6 млн адзінак (33,5 працэнта), MasterCard - 3,5 млн адзінак (25,6 працэнта), кабэйджынгавых картак БЕЛКАРТ/Maestro - 0,9 млн адзінак (6,3 працэнта). У краіне функцыянуе 4404 банкаматы, 3294 плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання, больш за 150 тыс. плацежных тэрміналаў у 115 тыс. арганізацый гандлю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі