Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2017, 13:37

Нацбанк не выключае далейшага зніжэння стаўкі рэфінансавання да канца года

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі разглядае магчымасць зніжэння стаўкі рэфінансавання на 1-2 працэнтныя пункты да канца года, паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны перад пачаткам круглага стала "Банкаўскі сектар Беларусі: аднаўленне чакаецца", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Тараса Надольнага, Нацбанк разглядае магчымасць далейшага зніжэння стаўкі рэфінансавання да канца года. "Магчыма, зніжэнне будзе на 1-2 працэнтныя пункты", - адзначыў ён.

Як паведамлялася, апошні раз стаўка рэфінансавання зніжалася ў Беларусі 19 красавіка да 14 працэнтаў гадавых. Гэта было ўжо чацвёртае зніжэнне з пачатку года. Так, з 18 студзеня стаўка рэфінансавання знізілася з 18 працэнтаў да 17 працэнтаў гадавых, з 15 лютага - да 16 працэнтаў, а з 15 сакавіка - да 15 працэнтаў гадавых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі