Поўная версія

НАН: вучоныя гатовы прапанаваць эканоміцы новыя цікавыя рашэнні

Эканоміка 20.04.2017 | 17:21

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, займаючыся навуковым суправаджэннем розных галін, будзе эфектыўна вырашаць новыя задачы. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў у час круглага стала ў Акадэміі.

"Акадэмія навук узяла на сябе функцыі навуковага забеспячэння, суправаджэння цэлых галін - атамнай, аграрнай, медыцынскай і іншых", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў. Старшыня Прэзідыума дадаў, што НАН у апошнія гады зрабіла прарыў у розных галінах і мае намер павышаць эфектыўнасць работы з улікам задач, пастаўленых перад вучонымі ў час сустрэчы з Прэзідэнтам 7 красавіка.

У сваю чаргу першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Сяргей Чыжык у размове з журналістамі адзначыў, што Год навукі, якім аб'яўлены ў Беларусі 2017-ы, шмат да чаго абавязвае вучоных. "Мы прыкладаем максімальныя намаганні, каб вытрымаць гэты тэмп, прапанаваць эканоміцы новыя цікавыя рашэнні", - сказаў Сяргей Чыжык. Напрыклад, нядаўна беларускія вучоныя прадставілі эксперыментальны ўзор суперкандэнсатара (накапляльніка электраэнергіі) для электратранспарту, зарэгістравалі два новыя лякарствы для лячэння лейкеміі. Пэўныя дасягненні ёсць і ў іншых сферах.

Круглы стол у Акадэміі навук прысвечаны вынікам сустрэчы навуковай грамадскасці з кіраўніком дзяржавы. Удзельнікі абмеркавалі напрамкі развіцця фізіка-матэматычных, хімічных і гуманітарных навук, біятэхналогій. Акцэнт зроблены на перспектывах іх прымянення на практыцы, у вытворчасці. Разгледжаны таксама перспектывы сістэмы функцыянавання беларускай навукі. Кіраўніцтва НАН падкрэслівае, што Акадэмія навук - добра адпрацаваная, кіруемая сістэма, таму неабходнасці ў буйных змяненнях няма. Тут маюць намер ісці шляхам паступальнага ўдасканалення.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота з архіва Энергаёмістасць ВУП пасля ўводу БелАЭС плануецца знізіць на 2 працэнты
Учора 19:29
Дамоўленасці аб экспартных пастаўках беларускай прадукцыі дасягнуты на выстаўцы Gulfood у Дубаі
Учора 16:45
Дзяржкаммаёмасць вызначыла пералік з 43 прадпрыемстваў для прыватызацыі ў 2018 годзе
Учора 13:40
Сусветны банк плануе накіраваць больш за $500 млн да канца 2022 года на рэалізацыю праектаў у Беларусі
Учора 13:29
Алжыр мае намер інтэнсіфікаваць эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю
Учора 12:06
Саўмін удакладніў адказных за супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі для росту экспарту
Учора 09:42
Беларускія прадукты харчавання прадстаўлены на выстаўцы Gulfood 2018 у Дубаі
19 лютага, 19:55
Дакументы па дэкрэце нумар 7 у сферы будаўніцтва будуць прыняты ў канцы лютага - пачатку сакавіка
19 лютага, 13:39
Савет па развіцці прадпрымальніцтва прапануе павысіць ролю грамадска-кансультатыўных саветаў
19 лютага, 12:35
Поўная версія