Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 мая 2017, 11:27

На стварэнне ў НАН Беларусі інавацыйных аб'ектаў у 2017 годзе накіруюць Br8,9 млн

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём фінансавання ў 2017 годзе праектаў па стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў складзе Br8,9 млн. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 362 ад 17 мая 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакумент вызначае аб'ёмы фінансавання ў 2017 годзе праектаў па стварэнні ў НАН Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў па адпрацоўцы найноўшых перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу. Работа вядзецца ў рамках мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў нумар 196 ад 11 сакавіка 2016 года, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на фінансаванне мерапрыемстваў праграмы.

Пастановай прадугледжваецца выдзяленне сродкаў на рэканструкцыю будынка віварыя, лабараторных карпусоў з галерэяй на РУП "Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага", комплексу РУП "Інстытут рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі" (селекцыйна-племянны ўчастак "Ізабеліна"), будаўніцтва комплексу для мікракланальнага размнажэння і дыягностыкі фітаінфекцый бульбы ў пас. Самахвалавічы Мінскага раёна і іншыя праекты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі