Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2018, 15:56

На пагашэнне дзярждоўгу Беларусі ў 2018 годзе накіруюць даўгавыя і недаўгавыя крыніцы ў прапорцыі 50/50

3 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. На пагашэнне дзярждоўгу Беларусі ў 2018 годзе накіруюць даўгавыя і недаўгавыя крыніцы ў прапорцыі 50/50. Аб гэтым сёння пасля завяршэння нарады ў кіраўніка дзяржавы расказаў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, цяперашняя кан'юнктура цэн на сусветным рынку дазваляе разлічваць на большы ўзровень даходаў у бюджэт, чым планавалася раней. "Даходы, дапусцім, ад продажу нафтапрадуктаў маюць дастаткова добрую тэндэнцыю росту з улікам таго, што ў нас у законе аб бюджэце быў прадугледжаны ўзровень цэн на нафту ў памеры $43. А цяпер рэальна $73. Адпаведна, пад гэта фарміруецца пэўны ўзровень даходаў звыш таго, што было прадугледжана", - сказаў ён.

Андрэй Кабякоў у сувязі з гэтым лічыць, што да пытання выкарыстання дадатковых даходаў трэба падыходзіць акуратна. "Законам аб бюджэце прадугледжана, што ўсе даходы, звязаныя з атрыманнем пошлін ад нафтапрадуктаў, павінны накіроўвацца на пагашэнне дзяржаўнага доўгу. І ў нас з'яўляецца магчымасць у гэтым годзе забяспечыць суадносіны даўгавых і недаўгавых крыніц па пагашэнні дзяржаўнага доўгу ў прапорцыі 50/50. Гэта добрая лічба, якая фарміруе перадумовы да таго, каб у нас даўгавая нагрузка па дзяржаўным доўгу ў краіне паступова змяншалася", - заявіў прэм'ер-міністр.

Разам з гэтым ён звярнуў увагу, што сітуацыя на знешніх рынках можа мець часовы кан'юнктурны характар. "Таму, з аднаго боку, мы не павінны прасядзець на старце і не скарыстацца гэтай магчымасцю, у тым ліку і для павышэння дабрабыту нашых грамадзян. З іншага боку, мы не павінны зрабіць, каб гэта была такая падтрымка, пасля якой мы будзем адчуваць праблемы з выкананнем бюджэту. Дзе правесці гэту залатую сярэдзіну - аб гэтым у тым ліку ішла размова на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы", - дадаў Андрэй Кабякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі