Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2017, 18:50

На фінансаванне Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця да 2020 года плануецца накіраваць Br19,4 млрд

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На фінансаванне праектаў і мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады плануецца накіраваць Br19,4 млрд. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 320 ад 29 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пастановай зацверджаны план-графік рэалізацыі праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, маючых вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі, аб'ёмы фінансавання праектаў і мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады, а таксама мэтавыя паказчыкі для рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Беларускага інавацыйнага фонду.

Так, на фінансаванне праектаў і мерапрыемстваў Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця плануецца накіраваць Br19,4 млрд. З іх Br186,8 млн - гэта сродкі рэспубліканскага бюджэту, з мясцовых інавацыйных фондаў будзе выдзелена Br200,6 млн, з уласных сродкаў прадпрыемстваў - Br872,8 млн, Br14,4 млрд - гэта замежныя інвестыцыі, Br3,6 млрд - крэдытныя рэсурсы. Усяго ў дзяржпраграме амаль 90 праектаў і мерапрыемстваў. Сярод іх такія вялікія праекты, як будаўніцтва Беларускай АЭС, будаўніцтва новага дражджавога завода, будаўніцтва эксперыментальнага аб'екта "Рэсурсанезалежны квартал "Дом Парк", арганізацыя доследнай вытворчасці кампазіцыйных матэрыялаў на базе айчынных тэрмапластаў для экструзійнага 3D-друку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі