Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2019, 16:27

На базе Пастаўскага малочнага завода плануецца стварыць аграхолдынг - Калаур

29 лістапада, Паставы /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці на базе Пастаўскага малочнага завода плануецца стварыць аграхолдынг. Аб дасягнутай дамоўленасці па выніках нарады, праведзенай на базе прадпрыемства з удзелам усіх зацікаўленых бакоў, карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур.

"У мэтах развіцця аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці і ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта хацелі б стварыць на базе Пастаўскага малочнага завода холдынг, у які ўвойдуць яшчэ сем сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Пастаўскага раёна", - сказаў старшыня праўлення Нацбанка.

Плануецца, што ўсе сем прадпрыемстваў увойдуць у давернае кіраванне холдынга. Якім чынам будзе ажыццяўляцца кіраванне новай структурай, яшчэ трэба будзе вызначыць.

Закранаючы ўдзельнікаў праекта, Павел Калавур адзначыў, што гэта будуць пул банкаў (пяць-шэсць банкаў, прыцягнутых для сумеснай работы), дзяржаўныя страхавыя кампаніі, Віцебскі аблвыканкам і Пастаўскі райвыканкам. "Такім чынам, сумеснымі намаганнямі мы гатовы забяспечыць тую задачу, якую паставіў перад намі Прэзідэнт", - сказаў на заканчэнне старшыня праўлення Нацбанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі