25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мытныя органы краін - удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза будуць абменьвацца інфармацыяй для кантролю часовага ўвозу паветраных транспартных сродкаў міжнароднай перавозкі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі па выніках удзелу дэлегацыі ДМК у 20-м пасяджэнні Аб'яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў - членаў Мытнага саюза, якое прайшло ў Южна-Сахалінску (Расія).
"Кіраўнікамі дэлегацый, якія прынялі ўдзел у пасяджэнні, у час рабочай сустрэчы ўключаны ў парадак дня актуальныя пытанні мытнага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама ўзгоднены сумесныя дзеянні мытных службаў дзяржаў - членаў ЕАЭС", - расказалі ў прэс-службе ДМК.
Абмяркоўвалася ўнясенне неабходных змяненняў у тэхналогію інфармацыйнага ўзаемадзеяння мытных органаў ЕАЭС пры кантролі за перавозкамі тавараў у адпаведнасці з працэдурай транзіту і змяненняў у Парадак пацвярджэння мытным органам, размешчаным у месцы выбыцця, фактычнага вывазу тавараў з тэрыторыі саюза.
Удзельнікі пасяджэння таксама разгледзелі пытанні рэалізацыі Парадку фарміравання і прымянення даведніка рашэнняў па класіфікацыі тавараў у рамках інтэграванай інфармацыйнай сістэмы знешняга і ўзаемнага гандлю.
У час мерапрыемства таксама праведзены перагаворы па пытанні аб магчымасці аб'яднання кодаў тавараў і ўніфікацыі ставак увазных мытных пошлін. Бакі рэгламентавалі парадак часовага ўвозу замежнымі грамадзянамі другога і наступных транспартных сродкаў для асабістага карыстання пры нявывезеным з мытнай тэрыторыі ЕАЭС ужо раней часова ўвезеным транспартным сродку для асабістага карыстання.
Асаблівая ўвага ўдзелена больш цеснаму ўзаемадзеянню пры выяўленні парушэння мытнага заканадаўства, звязанага з недастаўкай тавараў пры іх перавозцы з прымяненнем кніжкі МДП.-0-