Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2016, 15:37

МПЗ разглядае перанос тэрмінаў падключэння касавых апаратаў са сродкамі кантролю падатковых органаў

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах плануе выступіць з прапановай перанесці тэрміны абавязковай устаноўкі касавых апаратаў са сродкамі кантролю падатковых органаў, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, ці будуць зноў перанесены тэрміны абавязковай устаноўкі касавага абсталявання з устаноўленымі сродкамі кантролю падатковых органаў, Уладзімір Муквіч растлумачыў, што МПЗ цяпер дэталёва аналізуе існуючую сітуацыю. "Мы бачым аб'ектыўныя перадумовы для таго, каб гэта пытанне дадаткова прапрацаваць. Вытворцы касавага абсталявання, карыстаючыся гэтай сітуацыяй, сталі павялічваць кошт дапрацоўкі касавага абсталявання. Больш таго, яны пачынаюць выкарыстоўваць сваё становішча, пераконваць плацельшчыкаў замяняць касавае абсталяванне. Мы прааналізавалі гэту сітуацыю, вызначылі для сябе шэраг напрамкаў, якія ў бліжэйшы час рэалізуем. Першы з іх - МПЗ у бліжэйшы час падрыхтуе адпаведны праект пастановы Савета Міністраў і Нацыянальнага банка па прадаўжэнні пераносу тэрмінаў абавязковай устаноўкі такога касавага абсталявання", - адзначыў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, другі напрамак, па якім будзе працаваць МПЗ, - гэта пытанні па ўстаноўцы такога касавага абсталявання індывідуальнымі прадпрымальнікамі. "Мы гатовы дадаткова прапрацаваць магчымасць устанаўлення нейкага прамежку часу на пачатковай стадыі, калі ІП можа працаваць без абавязковай устаноўкі касавага абсталявання", - расказаў ён.

Уладзімір Муквіч таксама праанансаваў работу над яшчэ адным блокам новаўвядзенняў у частцы кантролю за выручкай. "Ёсць яшчэ адзін напрамак работы, але мы пакуль аб ім гаварыць не будзем - гэта дачасна. Але МПЗ пачало ўжо прапрацоўку новага напрамку вырашэння гэтай праблемы. Улічваючы абставіны, што склаліся ў эканоміцы, мы гатовы згенерыраваць даволі рэвалюцыйныя інавацыйныя новаўвядзенні. Калі адпаведныя органы нас падтрымаюць, мы гатовы ў бліжэйшы час рэалізаваць больш прагрэсіўныя спосабы кантролю за выручкай", - паведаміў ён.

Намеснік міністра таксама паведаміў, што пакуль ведамства працуе над змяненнямі, кантрольныя мерапрыемствы па пытанні абавязковай устаноўкі такога касавага абсталявання праводзіцца не будуць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі