Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 сакавіка 2018, 09:11

Moody's палепшыла прагноз па суверэнным рэйтынгу Беларусі

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's палепшыла прагноз па суверэнным рэйтынгу Беларусі, зацвердзіўшы яго на ўзроўні "B3" (раней - "Caa1"), пацвердзілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў Беларусі.

Пры гэтым прагноз пацверджаны як стабільны. Павышэнне рэйтынгу краіны да ўзроўню "B3" звязана ў першую чаргу з умацаваннем эканомікі Беларусі. Такое змяненне прагнозу адлюстроўвае паляпшэнне пазіцыі краіны па знешняй ліквіднасці, а таксама скарачэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый.

Агенцтва палепшыла прагноз рэйтынгу валютнага доўгу Беларусі - з "Caa1" да "B3", мяжа рэйтынгаў абавязацельстваў і дэпазітаў у нацыянальнай валюце ўстаноўлена на ўзроўні "B2" (было "B3"), мяжа рэйтынгу дэпазітаў у замежнай валюце - на ўзроўні "Caa1" (было "Caa2").

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's займаецца прысваеннем крэдытных рэйтынгаў, даследаваннямі і аналізам рызык. Нараўне са Standard & Poor's і Fitch Ratings уваходзіць у "вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі