Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2019, 13:01

Мясніковіч прапануе гарманізаваць гандлёвыя заканадаўствы Беларусі і Узбекістана

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Узбекістану неабходна гарманізаваць нацыянальныя гандлёвыя заканадаўствы. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч сёння на адкрыцці пленарнага пасяджэння I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер агучыў шэраг прапаноў па актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. Так, Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў неабходнасць "гарманізацыі і ўніфікацыі нацыянальных заканадаўстваў, рэгулюючых гандлёвыя адносіны, каб выраўнаваць гандлёвыя рэжымы і стварыць камфортныя ўмовы для бізнес-супольнасцей".

Міхаіл Мясніковіч прапанаваў міжпарламенцкім і міжурадавым камісіям прааналізаваць беларуска-ўзбекістанскую дагаворна-прававую базу (уключае 60 міжнародных дагавораў і пагадненняў), дапоўніць і актуалізаваць яе на працягу 2019 і 2020 гадоў.

"Цяпер краінавыя ўмовы істотна адрозніваюцца адна ад адной, што стрымлівае аб'ёмы ўзаемнага гандлю і інвестыцый. Парламентам і ўрадам мэтазгодна зняць існуючыя бар'еры" - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Залогам паспяховага супрацоўніцтва ён назваў інвестыцыі. "Да таго часу, пакуль не будзе вялікіх сумесных кампаній, а лепш - фінансава-прамысловых груп, нашы эканамічныя адносіны не будуць такімі ўстойлівымі, як хацелася б, - лічыць Міхаіл Мясніковіч. - Толькі сумесны бізнес, магчыма і з удзелам кампаній з трэціх краін, можа стаць драйверам актыўнага развіцця".

Спікер канстатаваў, што ў Беларусі і Узбекістана пакуль мала вялікіх сумесных кампаній, а тыя, што ёсць, маюць цяжкасці з-за тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання. "Сітуацыю не варта драматызаваць. Над гэтымі пытаннямі трэба сумесна працаваць і дыпламатам, і парламентарыям, і, у першую чаргу, кампаніям. Упэўнены, што ўзаемавыгадныя рашэнні будуць выпрацаваны", - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.

Ён таксама выступіў за тое, каб Беларусь і Узбекістан рэалізоўвалі больш інавацыйных праектаў. "Без навукі, даследаванняў, уласных навукова-тэхнічных і адукацыйных праграм немагчыма дабіцца высокай канкурэнтаздольнасці", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

Форум стартаваў напярэдадні з правядзення тэматычных секцый: па пытаннях прамысловай кааперацыі, аграпрамысловага комплексу, а таксама ўзаемадзеяння ў гуманітарнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і навуковай сферах.

Чакаецца, што сёння на пляцоўках форуму будзе падпісаны пакет міжрэгіянальных пагадненняў аб супрацоўніцтве, а таксама камерцыйныя кантракты.

Дэлегацыю Узбекістана ўзначаліў першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Садык Сафаеў. З узбекскага боку прадстаўлены Андыжанская, Бухарская, Джызакская, Наманганская, Самаркандская, Харэзмская, Ферганская і Ташкенцкая вобласці. Форум прымеркаваны да афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі