Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2018, 16:40

Мясніковіч: поспех супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі - у цеснай прамысловай кааперацыі

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поспех супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі - у цеснай прамысловай кааперацыі, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час сустрэчы з губернатарамі Бранскай і Валагодскай абласцей Расіі Аляксандрам Багамазам і Алегам Куўшыннікавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі сапраўды ўзняў многія актуальныя тэмы. І я хачу выказаць словы ўдзячнасці губернатарам, якія смела ўзнялі пытанні аб неабходнасці стварэння аднолькавых канкурэнтных умоў для сумесных беларуска-расійскіх прадпрыемстваў і расійскіх. Інакш кажучы, гэта тыя прынцыпы, якія закладзены ў Дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, калі агульны рынак працуе без выключэнняў і абмежаванняў. Безумоўна, як бы мы ні гаварылі пра нейкія саюзныя падыходы, усё роўна гэта дзве дзяржавы, і кожны ўрад імкнецца неяк падтрымаць, абараніць, адстаяць свае інтарэсы. Але я думаю, што поспех - у глыбокай прамысловай кааперацыі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Як адзначалася ў час Форуму рэгіёнаў, галоўная задача дзвюх краін - уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў. "Калі мы даб'ёмся таго, каб уніфікацыя і гарманізацыя працавалі як належыць, я думаю, што выйграюць абодва бакі. І сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства "Брансксельмаш", і машынабудаўнічы кластар з удзелам Мінскага трактарнага завода ў Чарапаўцы павінны вырабляць больш адзінак тэхнікі. У рэальным сектары эканомікі, калі практычна кожны год або раз у два гады прынцыпова мяняюцца ўмовы работы, гэта стварае няпростыя задачы для прадпрыемстваў", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі