Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 кастрычніка 2018, 17:00

Мясніковіч: электроніка, фармакалогія, ІТ - перспектыўныя сферы для супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектыўнымі сферамі для ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі з'яўляюцца электроніка, фармакалогія і ІТ. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Міхаіл Мясніковіч лічыць, што Беларусі і Расіі неабходна больш інтэнсіўна развіваць прамысловую кааперацыю, больш актыўна ўзаемадзейнічаць у інвестыцыйнай сферы, пераходзіць да маштабных саюзных праектаў, у тым ліку рэгіянальных. "Перспектыўнымі ў гэтым плане з'яўляюцца такія напрамкі, як вялікая хімія, электроніка, фармакалогія, біятэхналогіі, ІТ-індустрыя і іншыя. У саюзныя праекты можна прыцягваць і кампаніі з трэціх краін", - адзначыў ён.

У Магілёве 10-12 кастрычніка пройдзе V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У бягучым годзе ў яго праграму ўпершыню ўключаны Савет дзелавога супрацоўніцтва, які збярэ кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін. "Такія сустрэчы садзейнічаюць не толькі ўмацаванню бізнес-кантактаў, збліжэнню нашых пазіцый па многіх пытаннях, але і надаюць імпульс сумесным праектам. Тут у нас вялікі патэнцыял", - упэўнены старшыня Савета Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі