Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2018, 16:15

Міжведамасная рабочая група разгледзела прапановы па падатку на прыбытак

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльная міжведамасная рабочая група абмеркавала прапановы Міністэрства па падатках і зборах па карэкціроўцы главы 14 "Падатак на прыбытак" Падатковага кодэкса. Такая інфармацыя размешчана на сайце МПЗ, паведамляе БЕЛТА.

На чарговым пасяджэнні спецыяльнай міжведамаснай рабочай групы, якая ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў аб комплекснай карэкціроўцы Падатковага кодэкса Беларусі, былі разгледжаны асобныя пытанні нарміравання некаторых расходаў для мэт падаткаабкладання. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі шэраг прапаноў, падрыхтаваных Мiнiстэрствам па падатках i зборах для ўключэння ў главу 14 "Падатак на прыбытак" Падатковага кодэкса. Гэтыя прапановы датычацца пытанняў падатковага ўліку страт (недастач), падатковага ўліку паслуг па "знешнім" кіраванні арганізацыяй (прадпрыемствам), а таксама ўвядзення паняцця неабгрунтаванай падатковай выгады. Так, МПЗ прапануе ўлічваць у затратах па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) тэхналагічныя (непазбежныя) страты поўнасцю - без нарміравання, а таксама прытрымлівацца зацверджаных заканадаўствам норм натуральнага спаду для ўліку пры падаткаабкладанні падаткам на прыбытак страт ад недастачы і (або) псавання пры захоўванні, транспарціроўцы і рэалізацыі матэрыяльна-вытворчых запасаў. Акрамя таго, прапануецца канкрэтызаваць, што маецца на ўвазе пад тэхналагічнымі (непазбежнымі) стратамі.

Па выніках абмеркавання вырашана адобрыць у цэлым прапанову МПЗ аб уключэнні ў главу 14 Падатковага кодэкса палажэнняў, рэгулюючых парадак падатковага ўліку тэхналагічных страт і страт ад недастачы. Падатковаму ведамству прапанавана дапрацаваць прадстаўленую рэдакцыю палажэнняў, у тым ліку дапоўніць іх нормай, якая прадугледжвае зацвярджэнне плацельшчыкамі норм натуральнага спаду па ўзгадненні з уласнікам (заснавальнікам) арганізацыі ў выпадку адсутнасці такіх норм, устаноўленых заканадаўствам. У той жа час удзельнікі пасяджэння прызналі дачаснай рэалізацыю прапановы падатковага ведамства аб уключэнні ў главу 14 Падатковага кодэкса паняцця "неабгрунтаваная падатковая выгада". Акрамя таго, адобрана ўстанаўленне абмежавання ў памеры 5 тыс. базавых велічынь у год адносна затрат на аплату паслуг па "знешнім" кіраванні арганізацыяй (прадпрыемствам), што аказваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі і арганізацыямі, якія прымяняюць асаблівыя рэжымы падаткаабкладання.

З улікам паступіўшых прапаноў Міністэрству фінансаў і МПЗ даручана прапрацаваць пытанні, звязаныя з уключэннем у затраты, што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні прыбытку, кошту работ па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, якія выконваюцца ў адпаведнасці з прадпісаннямі мясцовых органаў выканаўчай улады, і ўзнагарод членам савета дырэктараў (наглядальнага савета), а таксама пытанне аб адмене абмежавання па ўключэнні ў затраты аплаты дадатковых водпускаў за ненарміраваны рабочы дзень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі