Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 кастрычніка 2018, 13:38

Міжнародная канферэнцыя суда ЕАЭС пройдзе ў Мінску 18-19 кастрычніка

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канферэнцыя "Міжнароднае правасуддзе і ўмацаванне інтэграцыйных працэсаў" пройдзе ў Мінску 18-19 кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, які выступае арганізатарам форуму, паведамляе БЕЛТА.

Удзел у канферэнцыі прымуць больш за 200 прадстаўнікоў міжнародных судоў і арганізацый, а таксама нацыянальных судовых, дзяржаўных органаў, навуковых і дзелавых колаў ЕАЭС і ЕС. Пленарнае пасяджэнне форуму будзе прысвечана ролі органаў міжнароднага правасуддзя ў развіцці інтэграцыйных працэсаў. Удзельнікі дыскусійных сесій абмяркуюць асноўныя тэндэнцыі развіцця права ЕАЭС, узаемадзеянне органаў міжнароднага правасуддзя з нацыянальнымі судамі, выкарыстанне права ЕАЭС у якасці інструмента абароны бізнесу і іншыя пытанні.

Арганізатары разлічваюць, што канферэнцыя стане экспертнай пляцоўкай для абмену меркаваннямі сярод міжнародных і нацыянальных судовых органаў, вучоных, прадстаўнікоў бізнес-супольнасці.

Суд Еўразійскага эканамічнага саюза - пастаянна дзеючы міжнародны судовы орган. Ён быў створаны ў адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС ад 29 мая 2014 года. Месцам знаходжання вызначаны Мінск. Асноўная мэта суда ЕАЭС у тым, каб забяспечваць аднолькавае прымяненне дзяржавамі-членамі і органамі саюза міжнародных дагавораў і рашэнняў у працэсе рэгіянальнай інтэграцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі