Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2018, 15:06

Мінсельгасхарч зацвердзіў крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі пры правядзенні выбарачных праверак

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі зацвердзіла крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для адбору правяраемых суб'ектаў пры правядзенні выбарачных праверак. Адпаведны загад Мінсельгасхарча нумар 60 ад 20 лютага 2018 года размешчаны на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

Мінсельгасхарч зацвердзіў крытэрыі на падставе даручэння Савета Міністраў і падпункта 5.1 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Яны распрацаваны для адбору правяраемых суб'ектаў пры правядзенні выбарачных праверак у галіне дзяржаўнага нагляду за племянной справай, абароны, насенняводства і каранціну сельскагаспадарчых раслін, а таксама ў ветэрынарна-санітарных адносінах, у тым ліку пры вытворчасці малака і малочных прадуктаў, забоі жывёлы і перапрацоўцы мяса і мясной прадукцыі, пры прыёме, захоўванні і рэалізацыі прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання і інш.

Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі пры правядзенні выбарачных праверак размешчаны на сайце Мінсельгасхарча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі