Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2018, 15:48

Мінсельгасхарч: па пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію ідзе нармальны дыялог

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію ідзе нармальны дыялог. Аб гэтым заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыў, што пасля сустрэч віцэ-прэм'ераў, а таксама кіраўнікоў сельскагаспадарчых міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі вызначана дарожная карта па ветэрынарным узаемадзеянні. Ветэрынары сустракаюцца штомесяц, як у Расійскай Федэрацыі, так і ў Беларусі. За апошнія некалькі тыдняў адкрыта каля дзясятка беларускіх прадпрыемстваў для паставак у РФ.

"Я не хачу паглыбляцца ў падрабязнасці таго, як любяць іншым часам інтэрпрэтаваць пра нейкія войны, я хачу сказаць, што ніякай вайны не было і не будзе. Тым больш - з Расійскай Федэрацыяй. У вайне заўсёды ёсць пераможаны, у нашых жа ўзаемаадносінах экспарт прадукцыі толькі павялічваецца. А тыя няроўнасці, якія ўзнікаюць па шэрагу прадпрыемстваў, мы іх здымаем, - падкрэсліў Ігар Брыло. - Усё развіваецца ў свеце: і лабараторная дыягностыка тых ці іншых інгрэдыентаў, якія прысутнічаюць у прадукцыі, і навука працуе, эксперты. Таму мы падцягваемся адзін да аднаго - ідзе нармальны кансалідаваны дыялог".

Як падкрэсліў намеснік міністра, айчынныя перапрацоўчыя прадпрыемствы сёння могуць спакойна адно аднаго дапаўняць. "І калі здараецца сітуацыя па нейкім прадпрыемстве, і Расійская Федэрацыя прыпыняе да пэўных разбораў пастаўкі прадукцыі, то ў нас ёсць прадпрыемствы, якія зоймуць нішу. Праблем ніякіх з гэтым няма", - запэўніў Ігар Брыло.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі