Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2018, 19:17

Мінсельгасхарч Беларусі зніжае рэкамендуемыя экспартныя цэны на некаторыя віды малочнай прадукцыі

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі зніжае мінімальныя рэкамендуемыя экспартныя цэны на некаторыя віды малочнай прадукцыі з 14 лютага. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Мінімальныя рэкамендуемыя экспартныя цэны на малако часткова абястлушчанае і неразведзенае, сухія малочныя прадукты тлустасцю вышэйшай за 1,5 працэнта зніжаюцца на 5 расійскіх рублёў. На 20 расійскіх рублёў зніжаецца рэкамендуемая экспартная цана масла 72,5 працэнта і 82,5 працэнта.

Цэны рэкамендаваны рабочай групай, створанай распараджэннем прэм'ер-міністра ад 19 чэрвеня 2009 года нумар 63р "Аб стварэнні рабочай групы для штодзённага маніторынгу рэалізацыі малочнай прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі