Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2018, 14:08

Мінсельгасхарч Беларусі праводзіць у Маскве кансультацыі па пастаўках шампіньёнаў

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі праводзіць з Рассельгаснаглядам кансультацыі для ўрэгулявання пытанняў з пастаўкамі шампіньёнаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінсельгасхарчы.

"Дырэктар Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Мінсельгасхарча Аляксандр Піскун знаходзіцца ў Маскве для ўдзелу ў кансультацыях па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі шампіньёнаў. Трэба будзе вызначыць дату прыезду інспектараў Рассельгаснагляду на прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю шампіньёнаў", - расказалі ў беларускім ведамстве.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд аб'явіў аб увядзенні з 24 ліпеня часовых абмежаванняў на пастаўкі шампіньёнаў з Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі