Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лістапада 2019, 16:34

Мінімальныя зарплату і спажывецкі бюджэт ураўнуюць у Беларусі з 1 студзеня 2020 года

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінімальную зарплату і мінімальны спажывецкі бюджэт ураўнуюць у Беларусі з 1 студзеня 2020 года. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на нулявым чытанні бюджэту ў Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будзем падцягваць мінімальную заработную плату да мінімальнага спажывецкага бюджэту. З 1 студзеня 2020 года гэтыя паказчыкі ўраўнуюцца, мінімальная зарплата будзе складаць Br375, або 100 працэнтаў МСБ. Такое рашэнне прыняў урад", - сказаў Сяргей Румас.

Цяпер увага ўрада сканцэнтравана на павышэнні аплаты працы на тых прадпрыемствах, дзе яна недапушчальна нізкая. Паводле слоў Сяргея Румаса, з такімі арганізацыямі працуюць "у ручным рэжыме". Практычна не засталося прадпрыемстваў з зарплатай меншай за Br400, цяпер задача - знізіць колькасць прадпрыемстваў з узроўнем зарплаты меншым за Br500. "Да канца года іх колькасць павінна быць мінімальнай", - дадаў прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі