Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 снежня 2017, 19:15

Мінфін Беларусі 3 студзеня пачне продаж новага выпуску валютных дзяржаблігацый на $50 млн

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі 3 студзеня пачне прамы продаж выпуску дзяржаўных аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, для фізічных асоб выпуску нумар 244, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Прамы продаж валютных дзяржаблігацый новага выпуску для фізічных асоб будзе праведзены праз Беларускую валютна-фондавую біржу з 3 студзеня па 15 лютага 2018 года.

Аб'ём выпуску - $50 млн. Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі - $1 тыс. Стаўка працэнтнага даходу - 4,4 працэнта гадавых. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 1 901 дзень. Дата іх пагашэння - 4 лістапада 2022 года.

У паведамленні, размешчаным на сайце Мінфіна, прыводзяцца даты выплат даходу па адзінаццаці працэнтных перыядах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі