Поўная версія

Мінфін Беларусі 29 сакавіка правядзе продаж дадатковага выпуску валютных дзяржаблігацый

Эканоміка 21.03.2018 | 18:45
Фота з архіва
Фота з архіва

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі 29 сакавіка правядзе аўкцыён па дадатковым размяшчэнні дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, для юрыдычных і фізічных асоб выпуску нумар 247, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Аб'ём дадатковага размяшчэння - 2,8 млн еўра.

Намінальная вартасць адной валютнай аблігацыі - 1 тыс. еўра. Стаўка працэнтнага даходу - 3,97 працэнта гадавых. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый 2 263 дні. Дата іх пагашэння - 16 мая 2024 года.

У паведамленні, размешчаным на сайце Мінфіна, прыводзяцца даты выплат даходу па 12 працэнтных перыядах.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія