Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2017, 09:09

Мінэканомікі прапануе вярнуцца да пытання стварэння ў Аршанскім раёне льнянога холдынга

24 мая, Орша /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі прапануе вярнуцца да пытання стварэння ў Аршанскім раёне льнянога холдынга. Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў па пытаннях развіцця Аршанскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі б не вузкаведамасныя інтарэсы асобных дзяржорганаў, то на базе Аршанскага льнокамбіната ўжо даўно быў бы створаны холдынг па вырошчванні і перапрацоўцы лёну з кластарам швейнай вытворчасці. У нас быў бы закончаны цыкл вытворчасці, эканомія затрат і патрэбная якасць. Прапануем вярнуцца да гэтага пытання", - сказаў Уладзімір Зіноўскі.

Міністр звярнуў увагу на нявырашаныя пытанні ў будаўнічай сферы. "Праблемы і задачы раёна падобныя да агульнагаліновых. Гэта недазагрузка магутнасцей, нізкая эфектыўнасць работы. Нездавальняючую структуру балансу маюць дзве арганізацыі з шасці, у якіх працуюць 92 працэнты занятых у будаўнічай галіне раёна. Кошт будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай вышэйшы на 10 працэнтаў, чым па краіне. Таму задачы зразумелыя: рост экспарту будаўнічых паслуг, фінансавае аздараўленне, зніжэнне затрат", - адзначыў Уладзімір Зіноўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі