Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 кастрычніка 2018, 19:13

Мінэканомікі Беларусі і Сусветны банк абмеркавалі падрыхтоўку новых праектаў па рамачнай стратэгіі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой і віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка Сіріл Мюлер абмеркавалі бягучы ўзровень супрацоўніцтва і перспектыўныя напрамкі работы па новай рамачнай стратэгіі партнёрства Групы Сусветнага банка для Беларусі на 2018-2022 гады. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Сустрэча адбылася ў г.Нуса-Дуа (Інданезія), дзе з 8 па 14 кастрычніка з удзелам беларускай дэлегацыі праходзяць штогадовыя пасяджэнні саветаў кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Групы Сусветнага банка.

У Мінэканомікі інфармавалі, што бакі абмеркавалі стан бягучага інвестыцыйнага партфеля Сусветнага банка ў Беларусі, а таксама падрыхтоўку новых праектаў у адпаведнасці з рамачнай стратэгіяй.

Як расказалі ў прэс-службе, Сірыл Мюлер выказаў задавальненне ходам супрацоўніцтва Сусветнага банка з Беларуссю і адзначыў высокую эфектыўнасць рэалізацыі фінансуемых банкам праектаў у нашай краіне. Ён таксама анансаваў магчымае павелічэнне асігнаванняў на новыя праекты.

"У сваю чаргу Дзмітрый Крутой адзначыў, што рэалізуемыя з прыцягненнем фінансавання Сусветнага банка праекты адпавядаюць прыярытэтам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і мерапрыемствам дзяржаўных праграм, а таксама пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў павелічэнні інвестыцыйнага партфеля Сусветнага банка ў Беларусі", - рэзюмавалі ў Мінэканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі