Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 сакавіка 2018, 15:40

Мінэканомікі адзначае рост колькасці суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінэканомікі адзначае рост колькасці суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра звярнуў увагу на "дадатную дынаміку па суб'ектах малога і сярэдняга бізнесу ў студзені". Дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва ўступіў у сілу 27 лютага, але па сутнасці пачаў працаваць раней, стымуляваўшы дзелавую актыўнасць у краіне. Паводле слоў Дзмітрыя Матусевіча, павялічылася таксама колькасць самазанятых, рамеснікаў.

У Мінэканомікі разлічваюць, што дзякуючы дэкрэту прадпрымальніцтва будзе развівацца ў розных сферах - не толькі паслуг, але і ў вытворчасці, грузаперавозках і г.д.

Сёння ў Мінску адкрылася ХІХ Асамблея дзелавых колаў Беларусі "Ад магчымасці да рэальнасці". Гэта цэнтральнае мерапрыемства ІІІ Тыдня беларускага прадпрымальніцтва, які праводзіцца з 22 лютага па 3 сакавіка.

Для разгляду ўдзельнікам асамблеі прадстаўлены праект Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі - 2018. Асноўныя тэматычныя блокі дакумента - аб сумленнай канкурэнцыі, спрашчэнні падаткаабкладання, рэгіянальным развіцці, рэгуляванні бізнесу, дэбюракратызацыі і процістаянні карупцыі, дыялогу бізнесу і ўлады, правапрымяненні палажэнняў дэкрэта нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

У рабоце асамблеі прымаюць удзел прадпрымальнікі, прадстаўнікі дзяржорганаў, кіраўнікі вышэйшых навучальных устаноў, Нацыянальнай акадэміі навук, навуковых і аналітычных цэнтраў, прадстаўнікі экспертнай супольнасці, пераможцы конкурсаў "Стартап года" і сацыяльнага прадпрымальніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі