Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 мая 2018, 14:36

Механізм стварэння міністэрства лічбавай эканомікі можа быць вызначаны ў чэрвені - Мінсувязі

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Механізм стварэння ў Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі можа быць вызначаны ў чэрвені, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Сёння ідзе адпрацоўка - як гэта зрабіць, будзе гэта новае міністэрства або на базе якога-небудзь ведамства. У бліжэйшы час вы даведаецеся, думаю, у чэрвені", - сказаў Сяргей Папкоў.

Паводле яго слоў, ва ўрадзе ўжо адбыўся шэраг нарад, дзе абмяркоўвалася гэта тэма, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі таксама прымае ўдзел у вырашэнні пытання аб стварэнні міністэрства лічбавай эканомікі.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы даручыў ураду ўнесці прапановы па стварэнні міністэрства лічбавай эканомікі. Падрыхтоўкай прапаноў займаецца Савет па развіцці лічбавай эканомікі, куды ўваходзяць прадстаўнікі дзяржорганаў, бізнесу, IT-сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі