Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2018, 10:19

Масавая сяўба ранніх яравых завяршаецца ў Беларусі

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масавая сяўба ранніх яравых завяршаецца ў Беларусі. Аб гэтым сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі на 7 мая, сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 980 тыс. га, або 96,2 працэнта ад плана.

У Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях работы завершаны. Масавая сяўба заканчваецца ў Гомельскай (99,1 працэнта) і Гродзенскай (99,5 працэнта) абласцях. У Віцебскай вобласці засталося засеяць 18 працэнтаў плошчаў.

У цэлым раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе плануецца пасеяць на плошчы 1,019 млн га. Найбольшыя плошчы адведзены ў Мінскай і Віцебскай абласцях (217 тыс. га і 204 тыс. га адпаведна).

Лён-даўгунец пасеяны ўжо на 94,1 працэнта адведзеных плошчаў (46,6 тыс. га), кукуруза на зерне - 86,6% (139,3 тыс. га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі