Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 верасня 2019, 09:01

МАРГ знізіў цану на газ для вытворцаў цукру

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю ўстанавіла новыя цэны на прыродны газ для вытворцаў цукру. Адпаведная пастанова ад 18 верасня 2019 года нумар 76 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пастанове сказана, што адпускныя цэны на прыродны газ для юрыдычных асоб і ІП, асноўным відам дзейнасці якіх з'яўляецца вытворчасць цукру, устаноўлены ў памеры Br388,76 за 1 тыс. куб.м. Размова ідзе аб вытворцах, у якіх спажыты аб'ём прыроднага газу ў 2018 годзе склаў да 600 млн куб.м.

Ранейшая цана на газ для гэтай катэгорыі спажыўцоў складала Br501,07 за 1 тыс. куб.м.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Яна распаўсюджваецца на адносіны, што ўзніклі з 1 верасня, і дзейнічае да 31 снежня 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі