Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2018, 09:53

МАРГ устанавіў тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах на тэрыторыі Беларусі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстаноўлены тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ нумар 4 ад 15 студзеня 2018 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў МАРГ, раней дзеючыя тарыфы на паслугі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і ААТ "Полацктранснафта Дружба" па транспарціроўцы (транзіце) нафты праіндэксаваны на 6,7 працэнта.

Дакументам устаноўлены тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба", размешчаных на тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, па маршрутным напрамку Унеча (Высокае) - Адамава Застава ўстаноўлены тарыф за 1 т нета (без падатку на дабаўленую вартасць) у памеры 307,19 расійскага рубля, Унеча (Высокае) - Броды - 131,95 расійскага рубля.

Устаноўлены тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" на тэрыторыі Беларусі пры ажыццяўленні разлікаў у беларускіх рублях. У прыватнасці, па маршрутным напрамку Рэчыца - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" тарыф за 1 т нета (без падатку на дабаўленую вартасць) складае Br0,55, Рэчыца - Адамава Застава - Br8,13, Рэчыца - лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя Мазыр - Br0,47, Рэчыца - Броды - Br1,16.

МАРГ устанавіў таксама тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і ААТ "Полацктранснафта Дружба" на тэрыторыі Беларусі пры ажыццяўленні разлікаў у замежнай валюце ў выпадках, прадугледжаных беларускім заканадаўствам. У прыватнасці, па маршрутным напрамку Невель - Полацк - адкрытае акцыянернае таварыства "Нафтан" тарыф за 1 т нета (без падатку на дабаўленую вартасць) складае 37,51 расійскага рубля, Унеча (Высокае) - Полацк - ААТ "Нафтан" - 144 расійскія рублі, Унеча (Высокае) - Мазыр - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" - 65,47 расійскага рубля.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі