Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 студзеня 2019, 16:27

МАРГ прапануе ўрэгуляваць закупкі пры заключэнні дагавораў лізінгу

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесены на грамадскае абмеркаванне праект пастановы Савета Міністраў, што прадугледжвае неабходнасць выканання заканадаўства аб закупках за кошт уласных сродкаў арганізацый пры заключэнні дагавораў фінансавай арэнды (лізінгу), паведамляе БЕЛТА.

Праект дакумента ўносіць змяненні ў пастанову ад 15 сакавіка 2012 года нумар 229 "Аб удасканаленні адносін у галіне закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў". У прыватнасці, дзеянне пастановы прапануецца распаўсюдзіць і на працэс набыцця тавараў у лізінг пры закупках за кошт уласных сродкаў арганізацый. "Раней гэта пытанне дакладна не было прапісана ў заканадаўстве. Дагавор лізінгу мае свае асаблівасці, з юрыдычнага пункту гледжання ўзнікалі рознагалоссі. Праект пастановы забяспечыць адзіную прававую трактоўку працэсу заключэння дагавора лізінгу, - адзначылі ў міністэрстве. - З улікам спецыфікі праваадносін у рамках дагавора лізінгу прадугледжана, што яго заключэнне павінна ажыццяўляцца па выніках двухэтапнага конкурсу".

У прыватнасці, на першым этапе конкурсу заказчык вызначае неабходную маёмасць і яе пастаўшчыка, які будзе выконваць абавязацельствы на карысць трэцяй асобы - лізінгадаўца. Пры гэтым вызначаюцца ўмовы дагавора пастаўкі. На другім этапе ажыццяўляецца выбар лізінгадаўца. Адпаведна дагавор лізінгу заказчык будзе заключаць з лізінгадаўцам, які прапануе лепшыя ўмовы выканання дагавора.

Прыняцце гэтай пастановы не прывядзе да дадатковага расходавання сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

З тэкстам праекта пастановы і абгрунтаваннем да яго можна азнаёміцца ў раздзеле "Заканадаўства/Грамадскае абмеркаванне праектаў" на сайце МАРГ. Заўвагі і прапановы можна накіроўваць да 18 студзеня на электронны адрас: dulchevskaya@mart.gov.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі