Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 мая 2018, 15:01

Мадэрнізацыю і стварэнне дрэваапрацоўчых вытворчасцей будзе каардынаваць рабочая група

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сфарміравана міжведамасная рабочая група для каардынацыі работы па мадэрнізацыі дзеючых і стварэнні новых вытворчасцей у сферы дрэваапрацоўчай прамысловасці з улікам наяўнасці драўнянай сыравіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Рабочая група будзе забяспечваць падрыхтоўку прапаноў па мадэрнізацыі дзеючых і стварэнні новых вытворчасцей у сферы дрэваапрацоўчай прамысловасці з улікам наяўнасці драўнянай сыравіны і іх унясенне ва ўстаноўленым парадку ў Камісію па пытаннях прамысловай палітыкі для прыняцця адпаведных рашэнняў. Пры неабходнасці рабочая група можа таксама ва ўстаноўленым парадку прыцягваць да работы кіраўнікоў і работнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду Беларусі, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Міністэрства лясной гаспадаркі ажыццяўляе арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці міжведамаснай рабочай групы. Рэзультаты яе дзейнасці будуць штоквартальна аналізавацца ў Савеце Міністраў.

Кіраўнік міжведамаснай рабочай групы - намеснік міністра лясной гаспадаркі Леанід Дзям'янік. Таксама ў яе склад увайшлі начальнік галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Міністэрства эканомікі Валянцін Шатраўка, начальнік упраўлення па рабоце з актывамі арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Андрэй Вашчук, намеснік старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" Міхаіл Касько, выканаўчы дырэктар ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Ірына Канепа, начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Міністэрства эканомікі Жанна Мяльгуй, начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Сурта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі