Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 чэрвеня 2015, 15:23

Мадэрнізацыя МТФ дала магчымасць павялічыць вытворчасць малака ў студзені-маі амаль на 7 працэнтаў

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыя малочнатаварных ферм і ўдасканаленне тэхналогій у малочнай галіне далі магчымасць павялічыць вытворчасць малака ў Беларусі ў студзені-маі бягучага года амаль на 7 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У студзені-маі бягучага года сельгасарганізацыямі краіны атрымана 2 млн 706 тыс. т малака, або 106,8 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Рэалізавана 2 млн 437 тыс. т малака, што на 8,4 працэнта больш. Рэалізацыя малака вышэйшая за мінулагодні ўзровень ва ўсіх абласцях.

Упершыню таварнасць малака ў цэлым па краіне склала 90,1 працэнта (у мінулым годзе за аналагічны перыяд паказчык быў на ўзроўні 88,7 працэнта). Сярэдні ўдой павялічыўся на 88 кг да 1 946 кг ад каровы. "Дынаміка вытворчасці малака ў чэрвені складаецца яшчэ лепш. Валавая вытворчасць з пачатку чэрвеня павялічылася на 8,1 працэнта, рэалізацыя - на 10,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Таварнасць малака павялічылася да 91,2 працэнта", - дадаў намеснік міністра.

Павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці малака адбылося дзякуючы мадэрнізацыі малочнатаварных ферм і ўдасканаленню тэхналогій у малочнай галіне. "Мы ў мінулым годзе сур'ёзна падышлі да тэхналагічнага рэгламенту вытворчасці малака. У кожнай вобласці праведзены навучальныя семінары па новай тэхналогіі вытворчасці, асаблівая ўвага ўдзелена рэканструяваным і мадэрнізаваным фермам. Таму я лічу, што ў нас адбылася змена светапогляду ў сферы вытворчасці малака", - адзначыў Ігар Брыло.

Намеснік міністра нагадаў, што з 1 верасня бягучага года ў Беларусі пачне дзейнічаць новы дзяржстандарт на малако. У адпаведнасці з новым ДАСТам колькасць саматычных клетак павінна складаць не больш за 500 тыс. у 1 мл малака, у гатунку экстра - да 300 тыс. саматычных клетак у 1 мл малака. "Гэта павысіць патрабаванні да вытворчасці малака, але без гэтага нельга, мы павінны сачыць за якасцю прадукцыі", - падкрэсліў ён.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі