Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2015, 09:02

"Краснасельскбудматэрыялы" да 2016 года асвояць удасканаленую тэхналогію спальвання тарфянога паліва пры вытворчасці цэменту

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрытае акцыянернае таварыства "Краснасельскбудматэрыялы" да 2016 года павінна асвоіць удасканаленую тэхналогію спальвання тарфянога паліва ў працэсе вытворчасці цэменту. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 669 ад 7 жніўня 2015 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з дакументам, Міністэрства энергетыкі выдзеліць ААТ у бягучым годзе з пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду на незваротнай аснове Br5 млрд для рэалізацыі адпаведнага праекта. Асваенне тэхналогіі павінна быць забяспечана да 2016 года, сказана ў пастанове.

Кантроль за выкананнем дакумента ўскладзены на Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" - найбуйнейшы ў Беларусі вытворца будаўнічых матэрыялаў. На філіялах шматпрофільнага прадпрыемства выпускаецца цэмент, будаўнічая вапна, блокі з ячэістага бетону, сухія будаўнічыя сумесі, дробнагрануляваны мел, сілікатная цэгла і інш. У 2013 годзе ў выніку рэарганізацыі да акцыянернага таварыства далучаны ААТ "Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў", ААТ "Смаргоньсілікатабетон" і ААТ "Краснасельскаўтатранс". На сённяшні дзень у склад акцыянернага таварыства ўваходзяць цэментны завод, завод азбестацэментных вырабаў, вапнавы завод, кар'еракіраванне, санаторый "Пралеска" і далучаныя таварыствы ў статусе філіялаў.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі