Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 кастрычніка 2016, 17:02

Кожны бюджэтны рубель у сацыяльнай сферы павінен выкарыстоўвацца эфектыўна - Качанава

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны бюджэтны рубель у сацыяльнай сферы павінен выкарыстоўвацца эфектыўна. Аб гэтым заявіла сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава на семінары-нарадзе па сацыяльных пытаннях з удзелам намеснікаў старшынь раённых і гарадскіх выканкамаў Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэспубліканскі бюджэт, сфарміраваны на наступны год, захавае сацыяльную накіраванасць. Вырастуць расходы на ахову здароўя, навуку, адукацыю. "Кожная капейка, кожны рубель павінен быць выкарыстаны па прызначэнні і эфектыўна", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, работа ўсёй структуры сацыяльнай сферы павінна быць арганізавана рэзультатыўна. Правядзенне семінараў-нарад па сацыяльнай тэматыцы дае магчымасць аналізаваць развіццё асноўных напрамкаў сацыяльнай сферы, вырашаць пытанні, многія з якіх знаходзяцца ў плоскасці мясцовых органаў улады. "Каму, як не вам, лепш ведаць, дзе больш людзей пражывае, дзе лепшая дэмаграфічная дынаміка, дзе, напрыклад, нам трэба адкрываць школы, а дзе закрываць?" - сказала яна, звяртаючыся да намеснікаў старшынь гар- і райвыканкамаў.

Наталля Качанава таксама нагадала аб асноўных задачах у галіне. "У нас на сённяшні дзень дзве глабальныя задачы: эфектыўная работа кожнай арганізацыі, кожнай установы сацыяльнай сферы і прыцягненне сродкаў па пазабюджэце", - рэзюмавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі