Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 снежня 2017, 14:47

Кошт жылля з дзяржпадтрымкай у Беларусі зраўнаваўся з сярэднямесячнай зарплатай

29 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Кошт жылля з дзяржпадтрымкай у Беларусі зраўнаваўся з сярэднямесячнай зарплатай. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важна, што мы дабіліся зніжэння кошту квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай і збліжэння яго з сярэдняй заработнай платай. У верасні мы выйшлі на тое, што суадносіны кошту квадратнага метра для шматпавярховых дамоў з дзяржпадтрымкай і заработнай платы склалі 0,97. Да канца года каэфіцыент будзе не больш за 1. Размова ідзе пра ўсё жыллё, якое будуецца з дзяржпадтрымкай", - адзначыў Анатоль Чорны.

Ён падкрэсліў, што заданне на 2017 год па будаўніцтве жылля перавыканана - будзе ўведзена больш за 3 млн 630 тыс. кв.м (заданне - 3,5 млн). Таксама перавыкананы план па будаўніцтве жылля з дзяржпадтрымкай - 562,5 тыс. кв.м (заданне - 501 тыс. кв.м). "Важна, што шматдзетныя сем'і - 4 тыс. 359 сем'яў забяспечаны жыллём з дзяржпадтрымкай", - сказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі