Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 красавіка 2018, 10:09

Кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай у 2018 годзе не перасягне ўстаноўленай мяжы - Мінбудархітэктуры

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай у 2018 годзе не перасягне ўстаноўленай мяжы. Аб гэтым заявіў 12 красавіка журналістам першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Кручанаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2017 годзе сярэдні кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай склаў Br784. "У гэтым годзе плануецца нязначны рост кошту, які звязаны з рэсурсным складнікам. З улікам дынамікі макраэканамічных паказчыкаў устаноўлена верхняя мяжа - амаль Br900 за квадратны метр жылля. У мінулым годзе не дайшлі да гэтай лічбы, і думаю, што ў гэтым годзе яе не перасягнём і нават да яе не дойдзем", - сказаў першы намеснік міністра.

Ён падкрэсліў, што неабгрунтаванага росту кошту квадратнага метра жылля не будзе. "Будзем дзейнічаць у межах узроўню цэн на будматэрыялы", - рэзюмаваў Аляксандр Кручанаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі