Поўная версія

Кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай да канца 2018 года павінен скласці Br923,16

Эканоміка 12.01.2018 | 18:31
Фота з архіва
Фота з архіва

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай да канца 2018 года павінен скласці Br923,16. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 студзеня 2018 года нумар 13, якой устаноўлены важнейшыя мэтавыя паказчыкі заказчыкаў дзяржпраграм на 2018 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, важнейшымі мэтавымі паказчыкамі дзяржпраграмы "Будаўніцтва жылля" на 2016-2020 гады ўстаноўлены сярэдні кошт 1 кв.м агульнай плошчы жылля, што будуецца з дзяржпадтрымкай (без індывідуальных забудоўшчыкаў), - Br863,94 (за студзень-сакавік), Br901,28 (за студзень-чэрвень), Br910,44 (за студзень-верасень), Br923,16 (за студзень-снежань). Доля агульнай плошчы шматкватэрных энергаэфектыўных жылых дамоў у агульным аб'ёме ўведзенага ў эксплуатацыю жылля (без уліку індывідуальных жылых дамоў) павінна скласці 80 працэнтаў.

Прадугледжана зніжэнне затрат на аказанне ЖКП насельніцтву ў супастаўных умовах на 5 працэнтаў (дзяржпраграма "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" да 2020 года).

Важнейшым мэтавым паказчыкам дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады вызначана чаканая працягласць жыцця - 74,6 года.

Экспарт турыстычных паслуг (дзяржпраграма "Беларусь гасцінная" да 2020 года) у I квартале павінен скласці $27,7 млн, у I паўгоддзі - $68,6 млн, у студзені-верасні - $115,6 млн. Гадавы паказчык павінен скласці $163,9 млн.

Пастановай таксама прадугледжаны меры па кантролі за выкананнем паказчыкаў. Так, рэспубліканскія органы дзяржкіравання (адказныя заказчыкі) павінны прадастаўляць у Міністэрства эканомікі інфармацыю аб выкананні (невыкананні з пазначэннем прычын) устаноўленых паказчыкаў па выніках квартала да 27-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам, па выніках года - да 29 студзеня 2019 года. На падставе гэтай інфармацыі Мінэканомікі павінна штоквартальна паведамляць ураду аб выкананні мэтавых паказчыкаў.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія