Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 снежня 2012, 12:42

Колькасць зарэгістраваных ІП у Беларусі ў студзені-лістападзе ўзрасла амаль на 16,4 працэнта

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені-лістападзе бягучага года колькасць зарэгістраваных індывідуальных прадпрымальнікаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года павялічылася амаль на 16,4 працэнта і склала 45 тыс. 724 ІП, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве юстыцыі.

За 11 месяцаў зарэгістравана 76 тыс. 527 суб'ектаў гаспадарання, з іх 30 тыс. 803 юрыдычныя асобы і 45 тыс. 724 індывідуальныя прадпрымальнікі. Найбольшая колькасць суб'ектаў гаспадарання зарэгістравана ў Мінску (21 тыс. 254) і Мінскай вобласці (10 тыс. 377).

Акрамя таго, у студзені-лістападзе аформлена 556 арганізацый з замежнымі інвестыцыямі.

Па стану на 4 снежня бягучага года, у базе даных Адзінага дзяржаўнага рэгістра змешчана інфармацыя аб 287 тыс. 200 юрыдычных асобах, з іх 169 тыс. 580 дзеючых, а таксама аб 808 тыс. 995 ІП, з якіх 252 тыс. 658 дзеючых.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі