Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2017, 14:46

Колькасць стратных сельгаспрадпрыемстваў у Беларусі за 2016 год знізілася на 34 працэнты

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць стратных сельгаспрадпрыемстваў у Беларусі за 2016 год знізілася на 34 працэнты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Колькасць стратных беларускіх сельгаспрадпрыемстваў у 2016 годзе знізілася на 34 працэнты - з 485 да 321 арганізацыі. Аб гэтым паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе Мінсельгасхарча міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц", - растлумачылі ў прэс-службе.

Пры гэтым удзельная вага стратных прадпрыемстваў знізілася да 22 працэнтаў супраць 34 працэнтаў у мінулым годзе. Сума чыстай страты на адну арганізацыю скарацілася на Br157 тыс. Рэнтабельнасць продажаў павялічылася з 0,6 працэнта да 3,2 працэнта. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў Br313 млн у 2016 годзе супраць Br52 млн у 2015 годзе. "Значна вырас і чысты прыбытак: у мінулым годзе гаспадаркі Беларусі атрымалі плюс Br342 млн, хоць раней панеслі Br87 млн страт", - адзначылі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі