Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2017, 15:00

Колькасць бар'ераў паміж Беларуссю і Расіяй істотна знізілася - Рапота

29 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Колькасць бар'ераў паміж Беларуссю і Расіяй істотна знізілася. Аб гэтым заявіў журналістам у Маскве на IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рабочыя групы, якія былі створаны міністэрствамі, нядрэнна рушылі наперад, - сказаў Рыгор Рапота. - Ва ўсялякім выпадку, калі апошні раз яны сабраліся, то колькасць гэтых бар'ераў знізілася да трох-чатырох. Прагрэс ёсць. Колькасць бар'ераў змяншаецца".

Дзяржсакратар адзначыў, што пытанне ўстаранення бар'ераў дэталёва разглядалася на нядаўнім пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Паводле яго слоў, гэта тэма будзе закранацца і на маючым адбыцца 30 чэрвеня пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі