Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 верасня 2018, 17:03

Кітай высока цэніць супрацоўніцтва з Беларуссю - Цуй Цымін

10 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай высока цэніць супрацоўніцтва з Беларуссю. Важнасць гэтага адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін сёння на гандлёва-эканамічным форуме "Парус Шанхая", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат падкрэсліў, што цяпер беларуска-кітайскія адносіны з'яўляюцца найбольш цеснымі за 26-гадовы перыяд дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Пры гэтым цесным з'яўляецца як палітычнае, так і гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Як адзначыў пасол, у гэтым вялікая заслуга лідараў Беларусі і Кітая Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна.

Цуй Цымін звярнуў увагу шанхайскіх гасцей на важнасць таго, што ў Беларусі захоўваецца стабільнасць палітычнай і эканамічнай сітуацыі. Краіна валодае добрым прамысловым патэнцыялам, развіта сфера перапрацоўкі, хуткімі тэмпамі ідзе будаўніцтва.

Пасол сказаў аб зацікаўленасці Кітая ў развіцці гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей з Беларуссю. Акрамя таго, ён праінфармаваў удзельнікаў аб вялікай ролі Шанхая ў правядзенні кітайскай палітыкі рэформ і адкрытасці, а таксама ў рэалізацыі канцэпцыі "Адзін пояс, адзін шлях".

Гандлёва-эканамічны форум "Парус Шанхая" праводзіцца напярэдадні першай Кітайскай міжнароднай выстаўкі імпарту (адбудзецца 5-10 лістапада ў Шанхаі). У гэтай выстаўцы прыме ўдзел Беларусь сярод іншых 130 краін і 2800 прадпрыемстваў. Як абяцаюць арганізатары, у ёй чакаецца больш за 150 тыс. кітайскіх і замежных наведвальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі