Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 кастрычніка 2019, 12:51

Кітай акрэдытаваў сем беларускіх рыбных прадпрыемстваў

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай акрэдытаваў сем беларускіх вытворцаў рыбнай прадукцыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю пасольства Беларусі ў Кітаі.

"Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і пасольствам сумесна з Галоўным мытным упраўленнем КНР завершана работа па акрэдытацыі сямі беларускіх вытворцаў рыбнай прадукцыі", - гаворыцца ў паведамленні.

Доступ на кітайскі рынак атрымалі СП "Санта-Брэмар" ТАА, ТАА "Баранцава", ТАА "Камчацкая рыба", ЗАТ "ДГ-Цэнтр", СТАА "Смак рыбы плюс", ТАА "Неафіш" і ПВУП "15 авеню", якія з 22 кастрычніка могуць пастаўляць у КНР прыгатаваную і кансерваваную рыбную прадукцыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі