Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лютага 2019, 19:55

Кіраўнікі ветэрынарных службаў Беларусі і Расіі абмяркуюць зняцце абмежаванняў на пастаўкі прадуктаў харчавання

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі Іван Смільгінь і кіраўнік Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) Сяргей Данкверт плануюць абмеркаваць 13 лютага зняцце абмежаванняў на пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання на расійскі рынак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча Беларусі.

Бакі разгледзяць пытанні рэалізацыі дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва па працэдуры зняцця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках прадукцыі. Яшчэ адной тэмай для абмеркавання стане выпрацоўка механізмаў транзіту жывёлагадоўчай прадукцыі, што перамяшчаецца з Беларусі па тэрыторыі Расіі ў іншыя краіны-члены ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі