Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2019, 13:22

Кіраўнік Калегіі ЕЭК рыхтуецца перадаць справы прадстаўніку Беларусі да 1 лютага

29 лістапада, Масква /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян рыхтуецца перадаць паўнамоцтвы прадстаўніку Беларусі да 1 лютага. Аб гэтым ён паведаміў сёння журналістам на палях XIV Міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская эканамічная інтэграцыя", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тыгран Саркісян адзначыў, што яму пакуль невядома імя пераемніка. "Рыхтуемся да 1 лютага перадаць справы новаму старшыні, які будзе ў нас 20 снежня. Пакуль яшчэ Беларусь не прадставіла кандыдатуру новага старшыні", - сказаў ён.

Як паведамлялася, у лютым 2020 года старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе пяройдзе да Беларусі. Адначасова краіна атрымае права назначыць на чатыры гады свайго старшыню Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Яшчэ адзін кандыдат ад Беларусі атрымае па квоце міністэрскую пасаду ў ЕЭК.

Цяпер ад Беларусі ў Калегіі ЕЭК працуюць міністр па прамысловасці і АПК Аляксандр Субоцін і міністр па тэхнічным рэгуляванні Віктар Назаранка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі