Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2019, 14:05

Казахстан разлічвае актывізаваць у 2020 годзе ўзаемадзеянне з Беларуссю як старшынёй у ЕАЭС

16 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Казахстан разлічвае на актывізацыю ў 2020 годзе эканамічнага ўзаемадзеяння з Беларуссю як старшынёй у ЕАЭС. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Аскар Бейсенбаеў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Дыпламат падкрэсліў важнасць таго, што Беларусь стане старшынёй у наступным годзе ў гэтым інтэграцыйным аб'яднанні, у якім краіны цесна супрацоўнічаюць. Ён падкрэсліў, што трэба больш пільную ўвагу звярнуць на стварэнне роўных правоў для прадпрыемстваў дзяржаў - удзельніц ЕАЭС. "Для Казахстана ўдзел у ЕАЭС з'яўляецца прыярытэтным напрамкам, гэта ў нашых інтарэсах, - сказаў Аскар Бейсенбаеў. - Мы спадзяёмся, што Беларусь у наступным годзе сканцэнтруецца на пытаннях, звязаных са стварэннем роўнага доступу да агульнага рынку. І ў гэтых адносінах мы яе падтрымліваем".

Кіраўнік казахстанскай дыпмісіі выказаў надзею на скаардынаванасць дзеянняў дзвюх дзяржаў у гэтым плане.

Ён таксама звярнуў увагу, што разам з дынамічным супрацоўніцтвам у двухбаковым фармаце Казахстан і Беларусь традыцыйна актыўна кантактуюць на аснове блізкіх або адзіных падыходаў у такіх міжнародных і рэгіянальных арганізацыях, як СНД, АДКБ, АБСЕ, ШАС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі