Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2018, 11:51

Канцэпцыя рэфармавання падатковай сістэмы на сярэднетэрміновую перспектыву распрацоўваецца ў Беларусі

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыя рэфармавання падатковай сістэмы на сярэднетэрміновую перспектыву распрацоўваецца ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Турчын адзначыў, што пастаўлена задача адначасова з новай рэдакцыяй Падатковага кодэкса ўнесці на разгляд кіраўніка дзяржавы і канцэпцыю далейшага развіцця падатковай сістэмы. "Паралельна вядзецца работа над канцэпцыяй рэфармавання падатковай сістэмы на сярэднетэрміновую перспектыву, нашы эксперты прадставілі ўжо прапановы ўраду. Гэта сур'ёзны і працяглы працэс, мы павінны вызначыцца, да чаго ў далейшым імкнёмся. Можа, ад якіх-небудзь падаткаў неабходна адмовіцца, нейкія іншыя рэчы трэба зрабіць. Безумоўна, трэба закрануць фонд сацыяльнай абароны, таму што сёння для бізнесу гэта даволі сур'ёзная нагрузка", - сказаў Аляксандр Турчын.

Адносна новага Падатковага кодэкса Аляксандр Турчын адзначыў, што гэты дакумент спросціць вядзенне бухуліку для прадпрымальнікаў. "Для бізнесмена-пачаткоўца ўсё павінна быць проста і зразумела. На жаль, цяпер атрымліваецца як - дзейнічае спрошчаная сістэма падаткаабкладання, але з іншага боку, калі ёсць наёмныя асобы, то неабходна заплаціць падаходны падатак, унесці сродкі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Само вядзенне гэтага ўліку даволі складанае, а чалавеку павінна быць усё зразумела, каб ён не памыляўся", - падкрэсліў старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі