Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 кастрычніка 2019, 13:14

Каля 60 працэнтаў прынятых у Беларусі ў 2019 годзе дзяржстандартаў гарманізаваны з міжнароднымі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2019 годзе зацверджана каля 630 дзяржаўных стандартаў (СТБ і ДАСТ), з якіх 60 працэнтаў гарманізаваны з міжнароднымі патрабаваннямі, паведаміла першы намеснік старшыні Дзяржстандарту Ірына Асмола на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню стандартызацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У некаторых галінах гэты паказчык дасягае 75 працэнтаў. "Для нас вельмі добрая планка, калі ўзровень гарманізацыі складае 60-75 працэнтаў. Такую мэту перад сабой ставяць і іншыя краіны", - адзначыла Ірына Асмола.

Яна дадала, што няма неабходнасці дабівацца 100 працэнтаў рэзультату, паколькі кожная эканоміка развіваецца па-свойму. У прыватнасці, у рэспубліцы дзейнічаюць больш строгія патрабаванні ў харчовай прамысловасці, многія спажыўцы ў захапленні ад якасці беларускіх прадуктаў харчавання. "Ёсць галіны, якія па шэрагу суб'ектыўных і аб'ектыўных прычын не могуць у момант перайсці на ўзровень міжнародных стандартаў, паколькі патрэбны значныя інвестыцыі ў мадэрнізацыю. Прыняць стандарт, якім ніхто не зможа скарыстацца, - бескарысная задача", - сказала першы намеснік старшыні Дзяржстандарту.

Акрамя распрацоўкі новых стандартаў ацэньваецца навукова-тэхнічны ўзровень тых ці іншых дзеючых норм, пасля чаго прымаецца рашэнне аб унясенні ў іх змяненняў або адмене. У гэтым годзе адменены 292 неактуальныя стандарты. "Пачалі сістэмную работу па аналізе стандартаў, прынятых да 1992 года. Сумесна з партнёрамі з Расіі і Казахстана аб'ядноўваем намаганні ў гэтым напрамку", - адзначыла Ірына Асмола.

Разам з тым, паводле яе слоў, поўнасцю адмовіцца ад ранейшых стандартаў нельга, паколькі гэта выкліча вялікі грамадскі рэзананс.

Усяго ў план дзяржаўнай стандартызацыі 2019 года ўключана 595 тэм, у праект плана 2020 года - 440. Новыя распрацоўкі будуць датычыцца ветраных установак, крыягенных ёмістасцей, цыстэрнаў для перавозкі небяспечных грузаў, машын і трактароў, лічыльнікаў газу, вырабаў са сталі і чыгуну, бытавых электрычных прыбораў, харчовай прадукцыі, нафтапрадуктаў, тавараў лёгкай прамысловасці і інш. Прапануецца да работы актыўней далучаць бізнес-супольнасць.

Стандарты запатрабаваны ва ўсім свеце, паколькі з'яўляюцца найбольш эфектыўным і прызнаным дакументам, што ўстанаўлівае патрабаванні да прадукцыі, паслугі, працэсу. Яны садзейнічаюць выпуску якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, аптымізацыі затрат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі