Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 студзеня 2018, 18:32

Каля 1,1 тыс. дагавораў па адрасным субсідзіраванні жылля заключана ў Беларусі з пачатку года

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з пачатку 2018 года заключана каля 1,1 тыс. дагавораў у адпаведнасці з указам нумар 240 аб адрасным субсідзіраванні будаўніцтва жылля. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль.

"Графікі ўзвядзення жылля з адрасным субсідзіраваннем зацверджаны і ўзгоднены амаль па ўсіх рэгіёнах. У мінулым годзе было заключана амаль 4 тыс. дагавораў. З пачатку бягучага года па стане на 26 студзеня заключылі ўжо каля 1,1 тыс. дагавораў, больш за ўсё ў Брэсцкай і Мінскай абласцях", - расказаў Аляксандр Горваль.

У 2018 годзе крэдытаванне ў адпаведнасці з указам нумар 240 прадугледжана Беларусбанкам, Белаграпрамбанкам, БПБ-Ашчадбанкам, Пріорбанкам, Белінвестбанкам і банкам БелВЭБ. Усяго ў бягучым годзе плануецца асвоіць Br562 млн.

Механізм прадастаўлення дзяржаўных субсідый распрацаваны з улікам максімальнага захавання прынцыпаў дзеючай сістэмы дзяржаўнай падтрымкі жыллёвага будаўніцтва: сума дзяржаўнай падтрымкі разлічваецца, зыходзячы з колькасці членаў сям'і, нарміруемых памераў жылога памяшкання і гранічнага нарматыву кошту будаўніцтва. Адрасныя субсідыі могуць прадастаўляцца як на выплату часткі працэнтаў па крэдыце, так і на пагашэнне асноўнага доўгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі