Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2018, 09:00

Калінін: па пераўтварэнні будаўнічай галіны чакаецца вялікая работа

18 чэрвеня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Па пераўтварэнні будаўнічай галіны Беларусі чакаецца вялікая работа, заявіў 15 чэрвеня журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рамках рабочай групы, створанай на ўзроўні ўрада, разглядаем комплексна пытанні будаўнічай галіны, не толькі вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, але і выканання паслуг будаўнічым кампаніям унутры краіны і за мяжой. Вельмі вялікая работа чакаецца па ўдасканаленні, пераўтварэнні будаўнічай галіны. Пастаўлена задача кіраўніком дзяржавы ў лістападзе-снежні далажыць аб прынятых мерах", - сказаў Анатоль Калінін.

Будаўнічая галіна павінна атрымаць новы імпульс развіцця. "Адна з задач заключаецца ў тым, каб стварыць галіну экспартна арыентаваную, якая зможа канкурыраваць не толькі на ўнутраным, але і на знешніх рынках нараўне з іншымі партнёрамі", - дадаў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі