Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2016, 10:28

Калінін даручыў падрыхтаваць рашэнні па гранічных тарыфах на ЖКП для насельніцтва на 2017 год

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін правёў у фармаце відэаканферэнцыі рэспубліканскую нараду па пытаннях функцыянавання АІС "Разлік-ЖКП" і прадастаўлення насельніцтву безнаяўных жыллёвых субсідый на аплату жыллёва-камунальных паслуг. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ўрада, паведамляе БЕЛТА.

На нарадзе разгледжаны праблемныя пытанні налічэння з выкарыстаннем АІС "Разлік-ЖКП" насельніцтву жыллёва-камунальных плацяжоў і безнаяўных жыллёвых субсідый, пералічэння пастаўшчыкам паслуг плацяжоў, якія паступілі, падключэння да гэтай сістэмы таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў, а таксама прымаемыя дзяржаўнымі органамі меры па іх вырашэнні.

Асаблівая ўвага звернута на неабходнасць павышэння эфектыўнасці работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і скарачэння затрат. Галоўным інструментам тут з'яўляецца механізм планава-разліковых цэн на жыллёва-камунальныя паслугі, якія да гэтага часу не зацверджаны рай- і гарвыканкамамі.

У сувязі з гэтым Анатоль Калінін паставіў перад дзяржаўнымі органамі канкрэтныя задачы аб падрыхтоўцы рашэнняў урада, якія прадугледжваюць устанаўленне на 2017 год планава-разліковых цэн на жыллёва-камунальныя паслугі і канкрэтных заданняў па зніжэнні затрат у арганізацыях ЖКГ, а таксама гранічна дапушчальных тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. Віцэ-прэм'ер даручыў падрыхтаваць дакумент, згодна з якім грамадзяне, якія звярнуліся за прадастаўленнем безнаяўных жыллёвых субсідый на аснове заяўнага прынцыпу, будуць вызвалены ад унясення платы за прадастаўленне даведак аб правах на аб'екты нерухомай маёмасці або аб адсутнасці такіх правоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі